Як бачна па статыстыцы, большасць чытачоў гэтага блогу - рускія. І ўсё ж я вырашыў крыху пазнаёміць вас з беларускай літаратурай і мовай. Мы лічымся братамі, і таму, мяркую, павінны хаця б паспрабаваць зразумець адзін аднаго. Гэта не так складана, паверце.
Для першага водгука на роднай мове я абраў твор аўтара, якога лічу геніем беларускай літаратуры і сваім героем, да маральнай вышыні якога варта імкнуцца.
Твор "Нельга забыць" Уладзімір Караткевіч прысвяціў свайму сябру і выкладчыцы з Кіеўскага ўніверсітэта, у якім меў гонар навучацца. Першапачатковая назва рамана - "Леаніды не вернуцца на Зямлю" была адзначана савецкай цэнзурай, як недапушчальная. Нецяжка здагадацца, чаму.
Гісторыя пачынаецца ў часы, калі на тэрыторыі Беларусі разгортваліся дзеянні паўстанцкіх атрадаў Кастуся Каліноўскага - героя маёй Радзімы. Беларус Усяслаў Грынкевіч асуджаны Мураўёвым-вешальнікам на смяротнае пакаранне за ўдзел у паўстанні. У яго ёсць жонка, якая з усёй магымай хуткасцю едзе праз краіну дзеля таго, каб перадаць катам памілаванне і выратаваць Усяслава ад пятлі. На рачной пераправе яна сустракаецца з рускім афіцэрам Юрыям Горавым. Ён дапамагае ёй, але час і здрада гуляюць супраць кахання...
Праз дзесяцігоддзі ў Маскве выпадкова сустракаюцца праўнук Грынкевіча - Андрэй і праўнучка Горава - Ірына. Ён - студэнт, яна - яго выкладчыца. Успыхвае каханне. Каханне, вартае рукі Шэкспіра...
"Нельга забыць" - вельмі трагічная гісторыя, аматары хэпі эндаў жорстка расчаруюцца, папярэджваю адразу. Але з іншага боку, хіба любое каханне - гэта не трагедыя? Нават калі шчаслівы двое, цалкам магчыма, што знойдзецца нехта трэцці, які будзе пакутваць ад непадзеленых пачуццяў.
Сучаснаму чалавецтву не хапае эмацыйнасці. Не важна: сумныя гэта пачуцці, ці радасныя. Іх мала. І гэта дрэнна. Менавіта з-за эмацыйнай чэрсцьвасці ўспыхвала большасць войнаў. Ды што там, успыхваюць і дагэтуль. А што калі людзі будуць проста чытаць такія прыгожыя гісторыя і дзякуючы гэтаму нешта зварухнецца ў лепшы бок? Душы пацяплеюць, сэрцы будуць грукаць хутчэй. Хіба не так? Вядома, рытарычнае пытанне...
Мне пашанцавала чытаць раман на мове арыгінала. Але я ведаю. што ёсць і рускамоўныя варыянты, і я вельмі раю маім чытачам з Усходу прачытаць гэты твор. Вы не пашкадуеце! Ну а сваім суайчыннікам хачу сказаць: чытайце Караткевіча, браты. У ім - уся Беларусь! Дзякуй за ўвагу!
Асабістая адзнака кнігі: 10 з 10